У морах Антарктыды адкрыты некалькі новых відаў жывёл

ад 25 лютага 2008 года

Аўстралійскія навукоўцы з The Australian Antarctic Division expedition завяршылі экспедыцыю па даследаванню марскіх жыхароў Антарктыды. Навуковы флот, які складаўся з трох караблёў, даследаваў марскіх насельнікаў халоднага акіяна на глыбіні больш за 1000 метраў. Даследнікі знялі на відэа і злапалі некалькі новых відаў жывёл: як безхрыбетных розных тыпаў, так і рыбаў.У морах Антарктыды адкрыты некалькі новых відаў жывёл

У прыватнасці, былі выяўленыя гіганцкія падводныя павукі, цела якіх мае памер сталовай талеркі і вялізныя медузы, шчупальцы якіх дасягаюць даўжыні шасці метраў. Адзін з кіраўнікоў экспедыцыі аўстралійскі навуковец Марцін Рыддл ( Martin Riddle ) адзначыў: "Гігантызм жывёлаў даволі шырока распаўсюджаны ў антарктычных водах. Мы знайшлі таксама вялізных чарвякоў і ракападобных , а таксама рыбаў даволі дзіўнага выгляду. Гэта сапраўды ашаламляльна – плаваць па зусім недасьледаваным падводным Свеце паміж гор і далін і назіраць розныя праявы жыцця на кожным сантыметры доннай паверхні або бачыць пакуль недаступныя расколіны і глыбіні. "

Ўжо ў бліжэйшы час адабраныя экземпляры будуць разасланыя ў розныя навуковыя ўстановы па ўсяму свету, каб апісаць, вызначыць, узяць кавалкі тканін і даследаваць ДНК усіх сабраных жывёл.

Па папярэдніх ацэнках, каля чвэрці адзначаных навукоўцамі істотаў – невядомыя да гэтага віды.

25-02-2008

Крыніца: www.reuters.com і www . svobodanews . ru

Здымак www.reuters.com

Артыкулы па тэме:

Новы від малпаў апісаны ў Амазоніі

Тры новых віды саламандраў апісаны ў Коста-Рыцы

Апісаны два новых віды звяроў

У джунглях Амазонкі адкрыты новы від свінняў



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: