Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Ствараецца інтэрнэт-энцыклапедыя ўсіх відаў жывых істот
Сусветная навіна ад 27 лютага 2008 года
Навукоўцы з Гарвардскага ўніверсітэту абвясцілі аб адкрыцці інтэрнэт-рэсурсу / www.eol.org / ,на якім будзе прадстаўленая інфармацыя аб усіх відах жывых істот на Зямлі. Рэсурс атрымаў назоў Энцыклапедыя жыцця (Encyclopedia of Life). Першапачаткова тут будуць прадстаўленыя апісанні 30 тысяч відаў. На працягу 10 гадоў база дадзеных збярэ апісанні 1,8 мільёна відаў. Аўтары плануюць уключыць у Энцыклапедыю ўсю магчымую інфармацыю аб кожным відзе: фатаграфіі, паслядоўнасць ДНК, эвалюцыйныя дрэвы і нават запісы песень на старонках, прысвечаных птушкам.Кожнаму віду будзе прысвечана адна старонка. І калі іх будзе 1 800 000 – па колькасці апісаных на сёння відаў – у папяровай версыі гэта быў бы том у амаль сто метраў таўшчынёй.
Першыя грошы на новы праект паступілі ад John D . and Catherine T . MacArthur Foundation , надалей, акрамя гэтай фундацыі, штогадовы бюджэт у $50 міліёнаў будзе пакрываць Alfred P . Sloan Foundation ды іншыя дабрачынныя фонды.
Часова, з-за вялікага трафіку, Энцыклапедыя працуе са збоямі .
27-02-2008
Крыніца: www . nytimes . com і www . svobodanews . ru
Падзяліся артыкулам у сацсетках: