Знойдзеная самая вялікая выкапнёвая марская рэптылія

ад 1 сакавіка 2008 года

Навукоўцы Музея прыродазнаўства ўніверсітэта Осла (Naturhistorisk museum) апублікавалі новыя дадзеныя аб самaй вялікай выкапнёвай марской рэптыліі — пліазаўры (Pliosaurus). Жывёла жыла ў паўночных морах 150 мільёнаў гадоў таму. Першыя косці выкапня былі выяўленыя ў 2006 году падчас экспедыцый на Шпіцберген.Знойдзеная самая вялікая выкапнёвая марская рэптылія

[SCREEN:0] Новая экспедыцыя, праведзеная ў мінулым годзе, дазволіла ўдакладніць сапраўдныя памеры жывёлы. Як паведамляюць навуко ўцы , памеры ад носу да хваста гэтага марскога драпежніка складалі 15 метраў. Плаўнік дасягаў 3 метраў у даўжыню. Памер пашчы быў дастатковы, каб перакусіць легкавы аўтамабіль. Па форме чэрап выкапня пачвары нагадваў чэрап кракадзіла, але ў шмат раз больш. Новы дыназаўр прыкладна на 20% большы, чым вядомы дагэтуль як самы вялікі аўстралійскі пліазаўр Kronosaurus . [SCREEN:1] Пліазаўры – караткашыйнае адгалінаванне плезіазаўраў. Рэшткі прыкладна 40 асобінаў, з якіх некаторыя могуць акакзацца невядомымі пакуль навуке відамі, яшчэ чакаюць даследчыкаў на востраве ў знойдзеным масавым захараненні.

01-03-2008

Крыніца: www . news . bbc . co . uk і www . svobodanews . ru

Малюнкі і здымкі з www . news . bbc . co . uk

Артыкулы па тэме:

На Мадагаскары знайшлі гіганцкую выкапнёвую рапуху

Гіганцкія дыназаўры не маглі існаваць?

Важнейшие открытия палеонтологов за 2007-й год: возраст многоклеточных животных, происхождение птиц и др.



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: