Матыль памятае, як быў вусенем

ад 7 сакавіка 2008 года

Амерыканскія навукоўцы з Універсітэту Джорджтауна (Georgetown University) упершыню прадэманстравалі, што матыль памятае, як ён быў вусенем (1). Матылі перажываюць дзіўную метамарфозу: з поўзаючага вусеня яны ператвараюцца ў дарослым стане ў адну з самых прыгожых на Зямлі крылатых істот. Гэтае ператварэнне настолькі радыкальнае, што падаецца немагчымым, каб захаванне якіх-небудзь успамінаў аб лічынкавым існаванні было рэальным.Матыль памятае, як быў вусенем

Навукоўцы ўздзейнічалі на вусеняў тытунёвага бражніка лёгкімі ударамі току пры адначасовым з`яўленні вызначанага паху . Вусені навучыліся пазбягаць крыніцаў характэрнага паху . Калі яны прайшлі стадыю кукалкі і ператварыліся ў дарослых матылёў , гэтыя матылі захавалі ўспамін аб небяспецы , звязанай з такім самым пахам , і працягвалі яго пазбягаць . Ператварэнне , якое перажывае вусень перш чым стаць матыл ё м , настолькі радыкальна е , што перад навукоўцамі ўстала новая праблема . Зараз неабходна высвятліць , дзе ж захоўваецца памяць пры поўнай перабудове іх н э рвовай сістэмы .

(1) Blackiston DJ, Silva Casey E, Weiss MR (2008) Retention of Memory through Metamorphosis: Can a Moth Remember What It Learned As a Caterpillar? PLoS ONE 3(3): e1736. doi:10.1371/journal.pone.0001736 ( http://www.plosone.org/doi/pone.0001736 )

07-03-2008

Крыніца: www.physorg.com і www . svobodanews . ru

Здымак з www.museum.state.il.us

Артыкул па тэме: Адкрыты цікавы прыклад мімікрыі



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: