Стажыроўкі для моладзі ў Чэхіі

ад 13 сакавіка 2008 года

Асацыяцыя па міжнародных пытаньнях www.amo.cz запрашае моладзь ва ўзросьце 25-35 год да ўдзелу ў праграме “Стажыраваньне імя Паўла Цігрыда”. Галоўная мэта праекту – даць магчымасьць пазнаёміцца з працэсамі трансфармацыі ў Чэхіі, дзейнасьцю дзяржаўнага і недзяржаўнага сэктараў, а таксама магчымасьць атрымаць практычны досьвед у дзейнасьці грамадзкіх арганізацый.

Праграма складаецца з 2 частак:

Першая частка – з 5 красавіка па 3 траўня, разьлічаная на 6 чалавек, якія возьмуць удзел у лекцыях, сустрэчах, дыскусіях.

Другая частка – з 4 траўня па 6 чэрвеня – практычная, стажы ў грамадзкіх арганізацыях і сенаце ЧР, разьлічаная на 3 чалавек, веданьне ангельскай мовы абавязковае.

Апошні тэрмін падачы запоўненых анкет – 17 сакавіка.

Зацікаўленыя ва ўдзеле мусяць даслаць запрос на эл.адрас spt@ amo. cz для атрыманьня анкеты.

Крыніца: Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: