Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Метэарыты маглі занесці на Зямлю асновы жыцця
Сусветная навіна ад 14 сакавіка 2008 года
Навукоўцы з інстытуту Карнегі (Carnegie Institution) апублікавалі (1) вынікі аналізу метэарытаў, знойдзеных пад час экспедыцыі ў Антарктыду ў 1995 годзе. Пры аналізе двух метэарытаў была зарэгістраваная канцэнтрацыя амінакіслот, якая ў дзесяць разоў перавышае канцэнтрацыю, якую калі-небудзь атрымоўвалася выявіць у складзе метэарытаў.Амінакіслоты ўяўляюць сабою будаўнічыя блокі бялкоў і, разам з нуклеінавымі кіслотамі, з`яўляюцца асновай жыцця на Зямлі. Метэарыты, даследаваныя навукоўцамі, адносяцца да вельмі старажытных ( CR chondrites ). Яны ўтварыліся яшчэ ў працэсе фармавання Сонечнай сістэмы. Наяўнасць высокай канцэнтрацыі амінакіслот пацвярджае гіпотэзу, што, магчыма, аснова жыцця развівалася яшчэ ў протапланетным воблаку або патрапіла на Зямлю, здзейсніўшы міжзор н ае падарожжа.
(1) Z. Martins, C. M. O’D. Alexander, G. E.Orzechowska, M. L. Fogel, and P. Ehrenfreund. Indigenous amino acids in primitive CR meteorites. Meteoritics and Planetary Science. Available for free download at astro-ph. ( http://arxiv.org/abs/0803.0743v2 )
13-03-2008
Крыніца: www . eurekalert . org і www . svobodanews . ru
Малюнак унутранага змесціва метэарыту з www .presolar . wustl . edu
Артыкул па тэме:
Где была начальная точка развития жизни на Земле?
Падзяліся артыкулам у сацсетках: