Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Алігатары могуць плаваць, не варушачы лапамі і хвастом
Сусветная навіна ад 15 сакавіка 2008 года
Біёлагі з Універсітэту Юты (University of Utah) даследавалі механізм руху місісіпскага алігатара (Alligator mississippiensis) у вадзе. Кракадзіл можа апускацца пад ваду, усплываць або перагортвацца, не рухаючы лапамі або хвастом. Аказалася, што c дапамогай скарачэнняў дыяфрагмы, паміжрэбравых і тазавых мышцаў кракадзіл можа перасоўваць лёгкія ўсярэдзіне цела.Пад час нырання кракадзіл перамяшчае лёгкія бліжэй да хваста, калі неабходна ўсплыць — лёгкія перамяшчаюцца да галавы. Калі неабходна перавярнуцца, лёгкія ссоўваюцца ў бок. Пры гэтым перамяшчаецца цэнтр цяжару, і кракадзіл можа змяняць кірунак руху ў вадзе без удзелу лап або хваста.
Такая здольнасць дазваляе кракадзілу падплываць-падкрадацца да ахвяры без аніякага шуму.
Даследаванне было праведзена дязкуючы National Science Foundation , the University of Utah і прыватнаму фундатару — Sharon Meyers з Каліфорніі.
15-03-2008
Крыніца: www . unews . utah . edu і www . svobodanews . ru
Падзяліся артыкулам у сацсетках: