“МедыяБарКэмп” у Літве

ад 20 сакавіка 2008 года

6-8 чэрвеня Швэдзкі міжнародны ліберальны цэнтр і Беларуская партыя “Зялёныя” ладзіць у Літве “МедыяБарКэмп” http://www.mediabarcamp.com/. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе зацікаўленыя блогеры, кліпмэйкеры, падкастары, актыўныя карыстальнікі інтэрнэту. Праграма будзе фармавацца з прэзэнтацый і выступаў удзельнікаў. Асноўная мэта – стымуляваньне разьвіцьця новых медыяпраектаў у Беларусі і суседніх краінах.Асаблівая ўвага надаецца медыяпраектам, якія прадстаўляюць кропку позірку пэўнай групы (не тэлеканалам і радыёстанцыям, а людзям), удзельнікам, якія маюць досьвед працы з сучаснымі медыя-тэхналёгіямі і маюць што сказаць.

Дадатковая інфармацыя, узор заяўкі – на вэб-пляцоўцы: www.mediabarcamp.com , www.mediabarcamp.com .

З пытаньнямі зьвяртайцеся на эл. адрас: mediabarcamp@gmail.com

Паводле рассылкі “Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны”



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: