Палавое размнажэнне існуе не менш 540 мільёнаў гадоў

ад 24 сакавіка 2008 года

Палеантолагі з Каліфарнійскага ўніверсітэту Рывэрсайда (University of California Riverside) выявілі выкапні парэшткаў самых старажытных жывых істот, якія размнажаліся палавым шляхам. Знаходка была зробленая ў аўстралійскай пустыні, якая перш была акіянскім дном Мэры Дросэр (Mary Droser) і яе калегамі. Жывёлы атрымалі назоў Funisia dorothea. Яны жылі 540 мільёнаў гадоў таму і ўяўлялі сабою невялікія трубкі, прымацаваныя да дна на плыткаводдзі.Палавое размнажэнне існуе не менш 540 мільёнаў гадоў

Яны жылі цеснымі калоніямі. Падчас размнажэння яйкаклеткі і сперматазоіды выкідваліся ў ваду, дзе і адбывалася апладненне. Навукоўцы адзначаюць, што першыя шмат клетка выя арганізмы з`явіліся каля 600 мільёнаў гадоў назад, і досыць хутка паўстала палавое размнажэнне.

Навуковая назва новых жывёлаў паходзіць ад лацінскага слова Funisia — “вяроўка” і жаночага імя Дораці – Dorothy , маці даследчыцы Мэры Дросэр.

“Яна прыехала са мной у гэтую экспедыцыю, даглядала дзетак і гатавала ўсю ежу для нас” – пракаментавала свій выбар даследчыца. – “Таму я лічу, што зрабіла правільна”.

Вынікі даследавання апублікаваны ў адным з апошніх нумароў часопіса Science .

24-03-2008

Крыніца: www . svobodanews . ru і www . news . yahoo . com

Рэканструкцыя выгляду фунізій з www . news . yahoo . com

Артыкулы па тэме:

Важнейшие открытия палеонтологов за 2007-й год: возраст многоклеточных животных, происхождение птиц и др.



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: