Французы просяць дапамогі беларусаў: пакінь каментар у абарону туркавак да 12 жніўня!

ад 7 жніўня 2020 года

Нашыя калегі з Лігі абароны птушак Францыі просяць аб дапамозе. Іх урад хоча даць дазвол на адстрэл 18000 звычайных туркавак.

Пры гэтым няма ніякага кантролю, колькі гэтых птушак адстрэльваецца насамрэч. Між тым, туркаўка – такі ж уразлівы від, як і вяртлявая чаротаўка: ёй пагражае глабальнае знікненне.
Горлица обыкновенная

Звычайная туркаўка, Дрыбінскі раён. Фота Уладзіміра Бондара, birdwatch.by

Калі ведаеш ангельскую ці французскую мову (лепш на ёй) ці можаш перакласці тэкст аўтаматычным перакладчыкам, калі ласка, пакінь свой каментар з заклікам да ўрада Францыі не даваць дазвол на адстрэл туркавак.

абарані туркавак Францыі
Для гэтага трэба націснуць зялёную кнопку “Deposer votre commentaire”, потым запоўніць форму (напісаць назву паведамлення, тэкст паведамлення, сваё імя, свой электронны адрас), націснуць кнопку Previsualisation унізе, а потым пацвердзіць публікацыю, націснуўшы кнопку “Message definitive: envoyer au site”.
 
Да 12 жніўня!
 
Тэкст: Алеся Башарымава
 
Телеграм АПБ


Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: