Якія прыродныя тэрыторыі варта аднаўляць найперш?

ад 24 лістапада 2021 года

Ахова прыроды заключаецца не толькі ў тым, каб захаваць некранутыя прыродныя тэрыторыі. Для поўнага вырашэння крызісаў з кліматам і выміраннем відаў трэба яшчэ і аднавіць экасістэмы, якія дэградавалі або былі аддадзеныя ў гаспадарчае выкарыстанне.

Але з чаго пачаць? Старшы навуковы супрацоўнік BirdLife International доктар Сцюарт Батчарт разважае аб новым даследаванні, над якім ён працаваў разам з калегамі.

Якія фактары робяць некаторыя месцы больш прыярытэтнымі, чым іншыя?

Выгоды і выдаткі на аднаўленне экасістэм істотна розняцца па ўсім свеце. Колькасць вугляроду, які будзе захоплены пры аднаўленні арэала, будзе розная ў залежнасці ад месца, ды і важнасць для біяразнастайнасці ў розных месцаў розная. У дадатак да гэтага аднаўленне экасістэм у некаторых месцах значна таннейшае, чым у іншых.

Як вы аналізавалі ўзаемны ўплыў гэтых фактараў?

Мы супрацоўнічалі з навукоўцамі з Міжнароднага інстытута ўстойлівага развіцця ў Бразіліі і з іншымі ўстановамі і выкарыстоўвалі падыход «лінейнае праграмаванне». З дапамогай гэтага метаду мы разлічвалі аптымальнае размеркаванне адноўленых тэрыторый па трох крытэрах (мінімізацыя вымірання, змякчэнне кліматычных змяненняў і мінімізацыя выдаткаў) па 1200 розных сцэнарах.

восстановление экосистем, изменения климата

Якія былі ключавыя высновы?

Прыярытэтныя напрамкі аднаўлення экасістэм моцна адрозніваліся ў залежнасці ад таго, на які з крытэрыяў мы арыентаваліся. У цэлым, мы выявілі, што аднаўленне 15% забраных пад гаспадарчае выкарыстанне зямель у прыярытэтных раёнах магло б дазволіць пазбегнуць 60% прагназаваных выміранняў і адначасова захапіць 299 гігатон CO2 – гэта 30% ад агульнага павелічэння CO2 у атмасферы з часоў прамысловай рэвалюцыі. Важна тое, што мы выявілі, што аптымізаваць па некалькіх крытэрыях адначасова значна эканомней. Гэта падкрэслівае важнасць стратэгічнага планавання. Дасягаць мэтаў у галіне клімату і біяразнастайнасці трэба адначасова, а не паасобку.

Ельня. Фото Сергея Зуёнка

Ельня. Фото Сергея Зуёнка

Якія тыпы тэрыторый важныя для аднаўлення?

Усе прыродныя зоны адыгрываюць важную ролю, але прыярытэтныя тэрыторыі, як правіла, сканцэнтраваны ў водна-балотных угоддзях і трапічных і субтрапічных лясах. Гэтыя ўчасткі звычайна мелі высокія запасы вугляроду, вялікую разнастайнасць відаў і значную страту натуральнага асяроддзя дзікіх жывёл і раслін.

Тарфянік у Флорыдзе

Тарфянік у Флорыдзе. Фота Romrodphoto, Shutterstock

Як ператварыць гэтую інфармацыю ў дзеянне?

Урады ўзялі на сябе смелыя абавязацельствы па аднаўленні экасістэм, у тым ліку ў звязку з Дзесяцігоддзем ААН па аднаўленні экасістэм (2021-2030), Бонскім выклікам, Нью-Ёркскай дэкларацыяй па лясах і Парыжскім пагадненнем па клімаце. Нашы метады і вынікі могуць дапамагчы краінам распрацаваць эфектыўныя стратэгічныя планы, якія гарантуюць, што аднаўленне экасістэм прынясе максімальную карысць для біяразнастайнасці і клімату з мінімальнымі выдаткамі.

Даследаванне “Глабальныя прыярытэтныя напрамкі для аднаўлення экасістэм” апублікаваныя ў навуковым часопісе “Nature”.

Пераклад Алесі Башарымавай, паводле birdlife.org

Дапамажы нам ратаваць дзікую прыроду Беларусі!

 

ВКонтакте АПБ



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: