Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
«Будзьма беларусамі!»
Сусветная навіна ад 4 лістапада 2008 года
Адкрытая грамадская кампанія «Будзьма!» абвяшчае конкурс фотаздымкаў. Прапанаваныя на конкурс здымкі павінны ўяўляць сабою дакументальнае ці мастацкае ўвасабленне вобразаў, партрэтаў і сітуацый, якія ў аўтараў асацыююцца з Беларуссю ці беларусамі.«Будзьма беларусамі!»
Адкрытая грамадская кампанія «Будзьма!» абвяшчае конкурс фотаздымкаў. Прапанаваныя на конкурс здымкі павінны ўяўляць сабою дакументальнае ці мастацкае ўвасабленне вобразаў, партрэтаў і сітуацый, якія ў аўтараў асацыююцца з Беларуссю ці беларусамі.
Пераможцы конкурса будуць вызначаны ў наступных намінацыях:
1. «Людзі Беларусі» (асобы і характары нашых суайчыннікаў).
2. «Краіна Беларусь» (краявіды і сітуацыі, якія падкрэсліваюць унікальнасцьнашай краіны).
3. «Будзьма еўрапейцамі!» (беларускія асобы, сюжэты і вобразы, якія паказваюць нашу еўрапейскасць).
Усе працы павінны суправаджацца наступнымі звесткамі: імя і прозвішча (па жаданні – нікнэйм), поўная дата нараджэння, зваротны электронны адрас, пажадана кантактныя тэлефоны. Прымаюцца фотаздымкі вагай не больш за 1 мегабайт.
Журы конкурсу: Міхал Анемпадыстаў, Андрэй Лянкевіч, Анатоль Кляшчук.
Штомесяц падводзяцца вынікі па кожнай з трох намінацый. Працы пераможцы за месяц выстаўляюцца на інтэрнэт-старонцы www.budzma.org. Пасля іх аўтары будуць урачыста ўзнагароджаны арыгінальнымі прызамі ад кампаніі «Будзьма!».
У сакавіку 2009 г. сярод штомесячных пераможцаў будуць вызначаны лаўрэаты «Гран-пры» конкурса ва ўсіх намінацыях. Апрача каштоўнага прыза, кожны з іх атрымае магчымасць займець персанальную старонку ў інтэрнэце.
Прыём прац: да 31 сакавіка 2009 года
Адрас для дасылкі:
razam@budzma.org
Кантактныя тэлефоны:(029) 627 35 50, (029) 853 55 77
budzma.org
Падзяліся артыкулам у сацсетках: