Птушкі на дарозе   right_line


Шмат лелякоў (козодоев) і іншых птушак гіне ад машын на шашы ў лясах ці каля іх, калі яны садзяцца на цёплы асфальт.

Едзь павольна і ўважліва сачы за дарогай! Дапамажы нам выратаваць птушак!

Дадай назiранне на карту!

 

козодой на дороге

 

На карту просім наносіць месцы за горадам, дзе ты бачыў_ла жывых або загінулых пад коламі лелякоў на дарогах. Таксама занось сюды месцы, дзе ты бачыў_ла падбітых машынамі птушак іншых відаў.

Гэта дапаможа зразумець маштабы праблемы і знайсці шлях яе вырашэння.

 

Як карыстацца картай?

  • Цісні кнопку “Дадаць месца назірання”.
  • Абяры іконку:
  • — зялёны сілуэт леляка — назіранне жывога леляка на дарозе ці побач з дарогай;
  • — чорны сілуэт леляка – назіранне падбітага машынай леляка;
  • — чорны сілуэт вераб’я – назіранне падбітай машынай дробнай птушкі (памерам з голуба ці меншай);
  • — чорны сілуэт савы – назіранне падбітай машынай буйной птушкі (памерам большай за голуба).
  • Знайдзі месца назірання праз пошук або перасунуўшы значок геалакацыі.
  • Запоўні апісанне і націсні “Адправіць”.

 

Дадзеныя карты дапамогуць выявіць масавасць праблемы гібелі лясных птушак на дарогах. Па выніках акцыі “Птушкі на дарогах” мы прапануем ДАІ паставіць у адпаведных месцах дадатковыя знакі для абмежавання хуткаснага рэжыму на ўчастках, дзе пад коламі часта гінуць птушкі. Акрамя таго, мы прапануем увесці адмысловы дарожны знак, які будзе папярэджваць кіроўцаў, што на дарозе могуць адпачываць птушкі.

Акцыя “Птушкі на дарогах” праводзіцца ў межах кампаніі “Ляляк – птушка 2021 года” пры падтрымцы Баварскай асацыяцыі аховы птушак і прыродаахоўнага фонду Міхаэля Ота. Карта працягне працаваць і пасля заканчэння акцыі.

 

Дадаць новае назіранне

 


Апошняе назіранне дададзена: 10.11.2021 08:25
Карту можна набліжаць і аддаляць

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: