Маніторынг звычайных відаў птушак

ад 19 февраля 2021 года

Вялікая колькасць розных праграм і праектаў нацэлены на захаванне рэдкіх відаў птушак. А што адбываецца са звычайнымі відамі? Як зразумець, што колькасць звычайных птушак паменшылася і трэба як мага хутчэй прымаць меры для іх аховы?

У гэтым можаш дапамагчы і ты!

Каб адказаць на гэтыя пытанні ў 1980 г. у Еўропе пачалася вялікая доўгатэрміновая праграма пад назвай «Пан’еўрапейская схема маніторынгу звычайных відаў птушак (PECBMS)». За 40 гадоў існавання праграмы да яе далучыліся аматары з 28 краін. У Беларусі праграма стартавала ў 2007 годдзе.

Якая галоўная мэта гэтых даследаванняў?

Высветліць, як змяненні навакольных ландшафтаў уплываюць на відавы склад і колькасць звычайных відаў птушак. Птушкі — гэта індыкатар, які вельмі добра адлюстроўвае агульныя кірункі зменаў у ландшафтах і ўскосна сведчыць пра стан усіх астатніх элементаў экасістэмы.

Хохлатый жаворонок

Жаўрук-смяцюх. Фота Юліі Алтунюва, t.me/ptushkafota

Чаму схема маніторынгу звычайных птушак такая эфектыўная?

Таму, што яна рэалізуе ідэю народнай навукі (citizen science) і пабудавана на назіраннях аматараў птушак, а не прафесійных арнітолагаў. Напрыклад, у Вялікабрытаніі ва ўліках штогод бярэ ўдзел некалькі тысяч чалавек. Вельмі папулярная праграмма ў нашых суседзяў у Польшчы, дзе штогод даследуецца звыш 500 квадратаў (тэрытарыяльных участкаў памерам кіламетр на кіламетр). Трэба адзначыць, што ў большасці іншых краін гэтай нескладанай, але вельмі патрэбнай справай займаюцца сотні і тысячы людзей, якія не з’яўляюцца прафесійнымі арнітолагамі.

Якія вынікі праграмы ўжо вядомыя?

Cабраныя аматарамі дадзеныя паказваюць, што ў перыяд з 1980 па 2018 год шмат відаў птушак Еўропы вельмі значна знізілі сваю колькасць:

Адначасова ёсць і віды, якія значна павялічылі сваю колькасць за гэты самы перыяд. Птушкі, якія не залежаць ад якога-небудзь аднаго спецыялізаванага біятопа, змаглі выкарыстаць новыя магчымасці ў зменлівым асяроддзі.

Жураўліная вясна. Алла Эрдман

Жураўліная вясна. Ала Эрдман

Найбольшы рост колькасці адзначаны для наступных відаў:

Ці патрэбная дапамога ў маніторынгу звычайных птушак у Беларусі?

Так, дапамога валанцёраў патрэбная. Маніторынг звычайных відаў птушак у Беларусі пачаўся ў 2007 годзе. У першую чаргу былі вызначаныя квадраты для назіранняў на сельска-гаспадарчых палетках, бо менавіта віды птушак, якія тут гняздуюць, найбольш скарацілі сваю колькасць – на 57%. Усяго выдзелена больш за 50 квадратаў для маніторынгу, але на сёння з іх рэгулярна правяраеца крыху больш за палову.

З 2020 года пачаўся маніторынг і лясных відаў птушак.

Што патрэбна для ўдзелу ў праграме маніторынгу?

  • Дастаткова ведаць простыя віды птушак. Нават калі ты ведаеш адзін від, напрыклад, кнігаўку, то і ў гэтым выпадку штогадовыя ўлікі дадуць каштоўныя дадзеныя.
  • 5-6 гадзін на год, каб правесці два ўлікі ў траўні і чэрвені, а потым занесці іх у адпаведную форму.
  • Пазнаёміца з методыкай улікаў і атрымаць квадрат (1 на 1 кіламетр). Для гэтага патрэбна звязацца з каардынатарам праграмы Сямёнам Левым (levy@ptushki.org)

Усіх аматараў запрашаем дапамагчы ў вывучэнні птушак Беларусі!

Тэкст: Сямён Левы

Паглядзець методыку


Падзяліся артыкулам у сацсетках:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: