Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Запрашаем на Ноч ваўкоў 1 і 2 лютага!
Uncategorized ад 14 студзеня 2020 года
АПБ і Воўчы блог сумесна з нацыянальным паркам «Белавежская пушча» і Белавежскім нацыянальным паркам Польшчы з радасцю запрашае цябе паўдзельнічаць у Ночы ваўкоў!
Ты пачуеш узрушальныя гісторыі пра жыццё гэтых дзіўных драпежнікаў, пра жыццё чалавека ў непасрэдным суседстве з ваўкамі.
Цябе чакаюць тэматычныя фільмы, тэатральная пастаноўка, вялікае вогнішча на Царскай паляне і цвік праграмы – начная экскурсія па запаведным лесе ў пошуках ваўчыных слядоў!
Дзе: Музей прыроды нацыянальнага парку «Белавежская пушча».
Калі: 1-2 лютага
Колькі: мерапрыемства бясплатнае (па рэгістрацыі)
Як дабрацца да месца:
Дзе пераночыць (варыянты):
У праграме ваўчыных лекцый:
Начная экскурсія па ваўчыных слядах (19.00-21.00)
Разам з гідамі нацпарка мы адправімся ў цёмны старажытны лес шукаць воўчыя сцежкі. Будзем «вабіць» ваўкоў і, калі пашанцуе, яны нам адкажуць. У любым выпадку невымоўныя адчуванні гарантаваныя! Бяры з сабой ліхтарык.
Начное вогнішча на Царскай паляне (21.00-23.00)
Пасля экскурсіі мы будзем грэцца ля вялікага вогнішча на Царскай паляне – любімым месцы гасцей Белавежскай пушчы – і справім невялікі пікнік. Бяры з сабой прысмакі, якія можна пасмажыць на вогнішчы, невялікі пачастунак будзе і з нашага боку!
Калі ты спыняешся ў «Каменюках», аўтобус адвязе цябе проста да корпуса.
Раніцай наступнага дня ў цябе ёсць магчымасць адправіцца на польскі бок Белавежскай пушчы (пры наяўнасці візы) праз спрошчаны пешы памежны пераход і ўзяць удзел у мерапрыемствах, прысвечаных ваўку на польскім баку.
Увага! Час названы польскі – гэта мінус 2 гадзіны ад беларускага!
Мы арганізуем трансфер па пушчы, але ў Мінск, калі неабходна, ты дабіраешся самастойна (ходзіць грамадскі транспарт).
АБО
Ты можаш застацца і правесці раніцу на беларускім баку Белавежскай пушчы, дзе заўсёды ёсць чым заняцца – пагуляць па лесе або наведаць вальеры з жывёламі.
Арыентыровачна ў абед плануецца адпраўленне аўтобуса ў Мінск.
Важна!
Квіток на аўтобус Мінск-Белавежская пушча-Мінск ад кампаніі «Віаполь» можна замовіць толькі ў абодва бакі. Калі ты збіраешся наведаць мерапрыемствы на польскім баку пушчы, разгледзь варыянты паездкі на сваім аўто ці грамадскім транспарце.
Тэлефон АПБ для даведак: +375 (44) 710-59-83 (Аліна, Ірына)
Тэкст: Аліна Ляпёшкіна
Падзяліся артыкулам у сацсетках: